Центр довузовской подготовки г. Миоры

                   Пугаўка Алена Анатольеўна

 

                настаўніца Дварнасельскай СШ

 

 

 

                          “Мова  беларуская  мая”

 

 

ТЭМА:   Гучы, роднае слова!  (Мова беларуская мая)

 

МЭТА:   Паглыбіць веды вучняў аб славутых людзях нашай Радзімы і

                гісторыі роднай мовы, развіваць звязную мову вучняў, творчыя

                здольнасці, выхоўваць любоў і пашану да роднай мовы, роднай

                Беларусі.

 

АБСТАЛЯВАННЕ:  грамзапісы песень аб Беларусі, партрэты.

 

                                                    ХОД   УРОКА:

 

ЭПІГРАФ:    Ільняная, жытнёвая. Сялянская

                       Баравая ў казачнай красе

                       Старажытная і самая славянская,

                       Светлая, як травы ў расе

                       Вобразная, вольная, пявучая

                       Мова беларуская мая.    (П.Панчанка).

 

І.  Уступнае слова настаўніка.

             Адметнай рысай любой вялікай нацыі, любога вялікага народа з’яўляюцца трапяткія адносіны да сваёй гістарычнай спадчыны, да сваёй культуры, і, ў першую чаргу да роднай мовы.

             І сення, дзеці, мне хацелася б, каб вы зноу пранікліся пачуццем нацыянальнай годнасці, пачуццем прыналежнасці да сваёй Бацькаўшчыны, якая дала свету Ф.Скарыну, Е.Полацкую і многіх іншых вялікіх беларусаў.

             І ў гэтым, я спадзяюся, нам дапаможа звяртанне да прыгожай матчынай мовы – асновы душы любога народа.

            Любіць родную мову – гэта не толькі добра яе ведаць, правільна пісаць і чытаць. Гэта значыць, адчуваць яе сэрцам, любой клетачкай сваёй душы, шанаваць, ганарыцца ёю, бараніць яе пяшчотную чысціню.

             Вось аб гэтым мы пагаворым сення, гэтаму прысвечана наша размова.

                          (гучыць песня аб Беларусі “Родны край”).

Мы павінны штодзенна ўдумліва працаваць, каб увайсці ў свет пісьменства, навукі, дабрыні і прыгажосці.

             Беларусь – краіна вялікіх асветніцка-педагагічных традыцый. Цікавасць  да пісьменства, навучання была на Беларусі яшчэ ў глыбокай старажытнасці, пачынаючы з часоў Кірылы Тураўскага і Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны і Сямёна Полацкага.

             Шмат зрабілі гэтыя людзі, каб сонечны промень розуму прабіўся да нас          скрозь чорныя хмары інквізіцыі.

 

             ( на дошцы змешчаны партрэты названых знакамітых людзей, вучні (падрыхтаваныя) расказваюць пра іх.

 

1. Францыск Скарына – першадрукар, мысліцель, асветнік, гуманіст, вучоны і пісьменнік. Заснаваў першае ў гісторыі беларускае выдавецтва.

2. Гусоўскі Мікола, беларускі паэт – гуманіст эпохі Адраджэння. Дзеяч славянскай культуры. Спрыяў развіццю беларускай мовы.

3. Сымон Будны, вядомы гуманіст і асветнік, філосаф. Заснаваў друкарню ў Нясвіжы  і выдаў  у 1562 г.  па- беларуску Катэхізіс – першую на тэрыторыі Беларусі кнігу на беларускай мове.

Цяпінскі Васіль Мікалаевіч, беларускі пісьменнік гуманіст-асветнік, выдавец. Нарадзіўся на Полаччыне. Цяпінскі быў паплечнікам  Сымона Буднага. У 1570-я гады на свае сродкі заснаваў друкарню ў Цяпіне, выдаў Евангелле на царкоўна-славянскай і бедарускай мовах.

Настаўніца: Першым чалавекам, надрукаваўшым кнігі для беларусаў

стаў палачанін Ф.Скарына. Ен марыў аб тых часах калі ўсе дзеці навучацца чытаць; стануць разумнымі; добрымі, адукаванымі, будуць як і ён аддана служыць сваёй радзіме. (гучыць музыка “Вечна жывыя”).

             Вучань: Ён кніжкі прынес нам у дар,

                            І ім ганарыцца краіна

                            Запомніце першадрукар

                                       Хорам:  Ф.Скарына.

Настаўніца: Жыцце нашай беларускай мовы было нялёгкае. Доўгі час яна лічылася мужыцкай.

Вучань:  Многа народы цярпелі прымусаў

                Жыць не давалі няволя і здзек,

                Горшае ж долі, апроч беларуса,

                Можа не знаў ні адзін чалавек

                Кожны народ сваю думку хоць смела

                Моваю роднай не ў сорам назваў,

                А беларуса ганьбоўна нямела –

                Кожны мужыцкай яе называў.

Настаўніца: Толькі савецкая ўлада дазволіла беларусам шанаваць сваю духоўную спадчыну. Янка  Купала напісаў аб гэтым верш “Сын і маці” (2 вучні (хлопчык і дзяўчынка  ў нацыянальных касцюмах) інсцэніруюць верш).

Настаўніца: У час нямецкай акупацыі носьбітамі беларускай мовы станавіліся нават тыя, хто перад вайной карыстаўся пераважна рускай. Аб гэтым вершы.

Вучань.   Хай хмара павісне

    Над самай зямлёю,

    Хай гора прыцісне

Жалезнай рукой, -

Я роднае мовы

Не кіну ў нядолі,

Не здраджу ніколі.

           * * *

     2    Вучань      Я шаную цябе, мая родная мова

                              Распаліла ты ў сэрцы маім пачуцце,

                              Паважаць я хачу – тваё кожнае слова,

                              А ў патрэбе аддаць за цябе і жыцце.

                              Дык каб нам у жыцці зноў дарогай крывою

                              Не ісці, не бадзяцца, нідзе не блудзіць

                              Трэ, браточкі, усім нам адзінай сям’ёю

                              Нашай  мове, Радзіме пачэсна служыць.

Настаўніца: Нельга было кожнаму шчыраму беларусу без хвалявання чытаць верш А.Гаруна “Мой брат”.

                          Ты мой брат, каго завуць беларусам,

                          Роднай мовы сваёй не цурайся,

Як не зрокся яе пад прымусам

                          Так і вольны цяпер не зракайся.

                                       Дык шануй, беларус, сваю мову, -

                                       Гэты скарб наш на вечныя годы,

                                       За пашану радзімаму слову

                                       Ушануюць нас брацця-народы.

Настаўніца: Калі ўвосень 1941 г. 70% жыхароў Віцебшчыны лічылі сябе беларусамі, дык улетку наступнага года – 82%.

             Вучань чытае верш  Г.Бураўкіна “Я не ганю землі чужыя”.

Настаўніца: За сваю шматвяковую  гісторыю народ стварыў многа цікавых песень, казак, легенд, прыказак, прымавак. Вельмі багата родная мова. Дзеці, а вы ведаеце беларускія прыказкі і прымаўкі пра слова, пра Радзіму.

                          У родным лесе і куст родны

                          У сваёй хаце і вуглы дапамагаюць

                          Ад душы працуеш – Радзіму мацуеш і інш.

Настаўніца: У загадках таксама выяўляецца фантазія народа, яго розум, кемлівасць, пачуццё гумару, мова загадак жывая, вобразная, сакавітая, трапная, выразная. Вы любіце загадваць загадкі? Калі любіш загадаць, дык умей і адгадаць.     (Загадваюцца загадкі вучням).

 

Настаўніца: А наша песня, яна вылілася з сэрца, вуснаў і фантазіі усяго народа беларускага.

       (Слухаем магнітафонны запіс мясцовых народных пееснь).

Настаўніца: паслухайце, дзяўчаты праспяваюць частушкі

        ( Падрыхтаваныя дзяўчаты спяваюць).

Настаўніца: Мова родная, мова дзядоў!

                      Іншай мовы мы сэрцам не чуем

                      Мілагучнасцю любых нам слоў,

                       Быццам музыкай, душы чаруем.

             Звяртаюся да вас, мае дзеці, словамі Я.Коласа “... любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю”.

                          ( Гучыць песня “Спадчына” сл. Я.Купалы).           

Hosted by uCoz