Центр довузовской подготовки г. Миоры |
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 г.Міеры Баршчун Валянціна Дзмітрыеўна Урок-практыкум “Займеннік як часціна мовы” з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхналогіі 6 клас) У апошнія гад камп’ютарная рэвалюцыя закранула амаль усе сферы дзейнасці грамадства. Не стала выключэнням і наша школа. Выкарыстанне камп’ютараў у навучальным працэсе – прагрэсіўны шлях, які дазваляе індывідуалізаваць навучанне, практычна замацаваць навык, зрабіць вучэбны працэс наглядным і цікавым. Камп’ютар стаў добрым, надзейным і аб’ектыўным памочнікам. Такім чынам на ўроках рацыянальна выкарыстоўваецца час, актывізуецца пазнавальная дзейнасць вучняў, забяспечваецца ўключэнне кожнага школьніка ў розныя віды дзейнасці, павышаецца іх цікавасць да вывучэння мовы як прадмета, фармуюцца ўвага і сканцэнтраванасць на ўроку. Пры распрацоўцы ўрока ўлічвалася ўзроставая асаблівасць шасцікласнікаў, вопыт іх працы на камп’ютары. МЭТА ЎРОКА: Адукацыйная: актывізаваць веды вучняў пра адметнасць значэння займенніка. Развіццевая: выпрацоўваць уменні вызначаць марфалагічныя прыметы; удасканальваць уменні вылучаць займеннікі ў сказах і тэкстах; выпрацоўваюць навыкі дакладнага і дарэчнага ўжывання іх у беларускім маўленні. Выхаваўчая: выхоўваць цікавасць да прадмета, пачуцце любові да роднай зямлі, яе людзей, уменне валодаць сабой у час выканання заданняў. Абсталяванне: табліца “Займеннік як часціна мовы”, кружочкі, лісты кантролю. На дошцы запіс “Памятайце: важней не тое, што і колькі ты зрабіў, а як ты гэта зрабіў”. Тэхнічныя сродкі навучання: Урок праводзіцца ў кабінеце інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій з выкарыстаннем ПМК “Беларуская мова”, серыя “Камп’ютэрнае навучанне”. ХОД УРОКА: І. Арганізацыйны момант ІІ. Верш на дошцы (чытае настаўнік і гучыць музыка) Мая зямля завецца Беларуссю. Яна, як спадчына, мне ад дзядоў, Дзе б ні была, а сэрцам я гарнуся --2-- Да ніў яе, да волатаў-дубоў. Заданні: Паспрабуйце вывучыць і запісаць гэтыя радкі па памяці. Падкрэсліце займеннікі. Вызначце тэму ўрока. ІІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока, тлумачэнне парадку працы на ўроку. ІV. Работа па дамашняму заданню. а) Індывідуальны адказ вучня (праца для слабых вучняў) падрыхтаваць лінгвістычнае паведамленне па теме, выкарыстоўваючы ў якасці дапаможніка падручнтк . б) праверка дамашняга практыкавання; в) праверка творчай працы “Мірскі замак” V. Аналітыка – сінтэтычныя практыкаванні. Работа ў групах (у кожнага вучня ліст кантролю, на якім ён улічвае свае памылкі і кружочкі за вусныя адказы). І група працуе на камп’ютары ІІ група – самастойна з тэкстам “Кірыла Тураўскі” Заданні: Выпісаць займеннікі, вызначыць род, лік, склон. Зрабіць марфемны разбор: нарадзіўся, рабілі Зрабіць фанетычны разбор: жыцця, адзін Пасля выканання групы мяняюцца месцамі. VІ. Праверка самастойнай работы з тэкстам “Кірыла Тураўскі”. Заданні: Вызначыць стыль і тып тэксту. VІІ. Вусная работа (праца з настаўнікам на дошцы). Правільна ці памылкова падабраны займеннікі? Бачыў яго; вітаўся з нім; чуў пра яго; прынёс яму; еў з ім; кінуў для яго. Стылістычная праўка сказаў. Перакласці з рускай мовы на беларускую. Извините меня; смеяться над ними; лучше меня; веселее всех. (вучні перакладваюць) Ці можна апраўдаць паўтор займеннікаў? а) Памятайце: важней не тое, што і колькі ты зрабіў, а як ты гэта зрабіў. Б) Мы, літаратары, па прыродзе сваёй самотнікі. Мы ўмеем знаходзіць шчасце ў сваёй самотнасці. Мы нікуды не можам падзецца ад нашага Болю, нашага роздуму, нашых сумненняў. Цяжка? І не паскардзімся, бо нехта можа спакойна сказаць: “Цяжка – пакінь”. Дарэчы, так і раіў суровы Талстой. Справа ў тым, што пакінуць нельга, нельга стаць раптам не самім сабою. (Янка Брыль) Так. Бываюць такія маўленчыя сітуацыі, калі паўтор займеннікаў сэнсава і стылістычна апраўданы, бо акцэнтуе пэўную думку і на займеннікі павялічана сэнсавая нагрузка. VІІІ. Арфаграфічная хвіліна (вучні моцныя на камп’ютары), астатнія вучні ў сшытку. На камп’ютары правярае настаўнік. Астатнія на дошцы (самаправерка). ІХ. Практыкаванні на канструяванне. Работа ў парах “Карэктар” (вучні на камп’ютары) Х. Падвядзенне вынікаў урока. Якая роля займеннікаў у мове? Работа з табліцай па тэме “Займеннік як часціна мовы”. ХІ. Рэфлексія. --3-- Які настрой быў сёння ў вас на ўроку? Якія практыкаванні найбольш спадабалася выконваць? Ці падабаецца вам такая форма вядзення ўрока? (адзначце гэта ў лістах кантролю). Што для вас выклікала найбольшую цяжкасць? ХІІ. Дамашняе заданне. Вучні здаюць лісты кантролю. ЛІСТ КАНТРОЛЮ
|